„Исход душы праведного“. Анел прыходзіць па душу з радасьцю і бярэ з чэсьцю, благаслаўленьне бывае душы тэй, дьявал-жа ўцякае з сорамам ад таго мейсца.
„Исход душы грѣшного“. Тады анел-вартаўнічы душы тэй стаіць засмучаны і плача, дьявал прыйшоўшы радуецца і паказуе сьпіскі вялікіх спраў яе.
„У трэцьці дзень усходзіць душа пакланіцца Хрысту, і дзеля таго творым памяць за памершых.“
„Два дні душа бывае ношана па зямлі дзе хоча, або дамоў, або назад.“
„Трацьціны чынім, бо ў трэцьці дзень чалавек выглядам перамяняецца.“
„Дзевяціны чынім, бо ў той дзень ўсё цела распадзецца, толькі адно сэрца цэлае.“
„Саракавіны чынім, бо ў той дзень і само сэрца гіне і косьці распадаюцца.“
„Пасьля загадае Госпад анелу паказаці душы тэй рожныя райскія прыгожасьці і жылішчы сьвятых. Калі справядлівая душа, то радуецца, а калі грэшная, то вельмі смуціцца, што гэткай шчаснасьці пазбаўлена.“
„Калі сьвятар адпраўляе паніхіду і моліцца аб атрыманьні тэй душы мейсца сьветлага і мейсца супакойнага, тады анёл-вартаўнічы радасна на неба усходзіць.“
„І ўзышоўшы на неба, запісуе імя тое ў вечных сялібах.“
„Тады анел Госпадаў сходзіць ў цёмныя мейсцы і зносіць душы тэй сьвятло нябеснае і асьвятляе яе.“
„Калі сьвятар адпраўляе літургію і памінае імя памершага, тады анел Божы стаіць з радасьцю.“
„У Дзевяты дзень па сьмерці ўсходзіць справядлівая душа на неба пакланіцца Хрысту, і анелы сустрачаюць яе на першым небе з радасьцю і пачнуць душу хваліць, мовячы: шчасьлівая ты душа. Бо жыла ты паводле закону Божага, і цяпер прыходзіш у вечны пакой. І радасна душа тая.“
„Такжа ўсходзіць і грэшная душа на неба пакланіцца Хрысту. Сустрачаюць яе анелы з плачам, мовячы: О многагрэшная душа і праклятая! жыла ты на зямлі не па закону Божаму, цяпер-жа ідзеш на вечныя мукі. І смутная бывае душа тая.“
„У саракавы дзень душа грэшная ўсходзіць на пакланеньне Хрысту, і гнеў Божы прыходзіць на душу тую, і шасьцікрылатыя хэрубімы закрываюць аблічча Божае, і рызамі аўтар Божы, ня хочучы паказаць славы аблічча Госпадавага. І выганяна бывае душа тая агністым мячом.“
Да кождага артыкулу маецца тагож зьместу рысунак-міньятура, адтвараючая ў наіўных абразох гэту хрысьціянскую паэму аб блуканьні душы па выхадзе яе з цела.
У расійскай літэратуры многа разоў было гаворана аб мастацка-малярскіх здольнасьцях Аўраамія Смаленскага. Тэмы, якія выбіраў гэты сьвяты муж для сваіх іконапісных твораў, былі самымі папулярнымі ў сярэднавеччы і ў нас і на Захадзе: гэта страшны суд і загробнае жыцьцё памершых, або на-