Полацак езуітаў была сярэдняя „нямецкая“ школа.
У Полацку, паводле мэтрычных кніг, якія перахоўваліся ў лютэранскай кірсе ў Вітабску, відаць, што нейкія „нямецкія“ школы істнавалі ў сярэдзіне ХVІ ст. Магчыма, што „нямецкімі“ слылі тут тыя самыя грэка-лаціна-рускія школы, але не выключана, што ў гэтых гарадох, якія мелі сталыя стасункі з Рыгай і нямецкімі гарадамі, істнавалі школы, ў якіх выкладалася нямецкая мова, патрэбная для тарговых стасункаў полацкім і вітабскім купцом.
У Слуцку. Слуцкая школа належыць да найцікавейшых школ, якія істнавалі ў нас у ХVІ ст. Адкрыта яна была разам са школай Астрожскай. Аб Слуцкай і Астрожскай школах Поссэвін у 1581 годзе пісаў папежу: „некатарыя князі, як князь Астрожскі, Слуцкі, маюць свае школы, ў якіх сыціцца іх гэрэзія“ (Арх. Філарет. „Ист. Русск. Церкви“, т. III, б. 51). Ярошэвіч („Obraz Litwy“) так піша аб гэтай школе: „у другой палавіне ХVІ ст. істнавала вышэйшая дысыдэнцкая школа ў Слуцку і сярэднія ў Несьвіжы, Новагорадку, Заславе, а ніжэйшыя пры кождым дысыдэнцкім зборы“.
II. Школы, арганізаваныя рэформатамі.
У Берасьці, кальвінская школа, заснаваная Мікалаям Радзівілам Чорным каля 1560 году, тыпу гімназіі; гэтагаж тыпу рэформацкія школы былі:
У Несьвіжы, ў Семятычах, у Вільні і ў Слуцку.
У рэформацкіх школах галоўную увагу зьвярталі на філёлёгічныя навукі. Выкдадалі навукі па лацінску, акром краёвага права і рэлігіі. Краёвае права выкладалася са статутаў і прывілеяў, само-сабой у крыўскай мове, а для выкладу рэлігіі рэформаты ўвялі польскую мову.
ІІІ. Школы арганізаваныя каталікамі, галоўна езуітамі.
Акадэміі езуіцкія:
у Вільні (заложаная ў 1579 г).
у Полацку, заложаная ў 1581.
Гімназіі: Ў Берасьці, Полацку, Пінску, Вільне, Несьвіжы, Менску, Вітабску, Двінску (Неўгіне), Слоніме, Горадне, Слуцку, Оршы, Мозыры, Ілукшце, Новагорадку, Поставах.
Пэрыод ІII ад 1650 г. да канца ХVIII ст.
У культурна-асьветным жыцьці нашага краю ў гэтым пэрыодзе сталіся вялікія перамены. Крыўская мова памалу была выціснута са школ і заступлена лацінай, ц. славяншчынай і польскай мовай. Дысыдэнцкія (рэформацкія) школы заніклі або ператварыліся ў каталіцкія, акром рэформацкай вышэйшай школы ў Слуцку. Аб грэка-лаціна-рускіх школах у гэтым пэрыодзе не чуваць, цэнтр праваслаўнай асьветы перанесены быў у Кіяў. Немаль уся краё- вая асьвета апынулася ў руках каталіцкага духавенства у Езуітаў, Піяраў і Васільянаў.
Акадэміі ў гэтым пэрыодзе былі чатыры: У Вільні, Полацку, Вітабску і Жыровіцах (уніяцкая).
Гімназіі езуіцкія:
у Полацку, Пінску, Вільне, Несьвіжы, Менску, Двінску (Неўгіне), Слоніме, Горадне, Мэрэчы, Слуцку,