Умова аб сьведках, што яны павінны быць заўсёды з немцаў і смаленцаў, такая-ж, як і ў грамаце 1229 году, але выражана інакш.
Таксама аб судзе зялезам і аб судзе паядынкам.
За нявіннае зьвязаньне і пасаджаньне ў зялеза — тры грыўні сер.
Аб абавязках дзецкага — тое-ж, што і ў умове 1229 г., толькі з большымі падробнасьцямі.
Аб свабодным безплатным праездзе паміж Смаленскам і Рыгай і Гоцкім берагам — тое-ж. І тут-ка аб валоках: „а на волоце како то есть пошло“.
Аб незвароце купленага тавару.
Аб судзе смаленца з немцамі ў Смаленску і ў Рызе — тое-ж; тут-жа абазначана, што гэткі суд ёсьць даканчальны, без перасуда.
Далей за абрыў барады ў госьця — 3 гр. сер., а у баярына або кунаемца (зьбірача падаткаў) — 5 грывень (ў умове 1229 г. гэтага няма).
Аб пераходзе нямецкіх гасьцей са Смаленска далей „мнѣ е по доўмѣ поущати“ (паводле умовы 1229 г. безумоўная свабода).
За забойства княжага гарадзкога цівуна — 20 грывень, як і пасла; ў умове 1229 г. гэтага няма.
Аб зьняважаньні жанок — тое-ж, толькі з пазваленьнем забіць зьняважніка; за зьняволеньне вольнай чэснай жанкі — 10 грывень сер., а не — 5, як ў умове 1229 г., за зьняволеньне рабы — 1 грыўня.
За гэтым ідзе закончаньне:
„То же есьмь съ вами рядь свои докончал про свое моуже. и про свое смолняны. аже въедеть брат мой которыи въ Смолньск. а оучинится вам свада съ ихъ моужьми, вамъ ся вѣдати съ ними самѣмъ. или гость ис которое земле приедеть. в мои Смолньск. а боудеть вы съ нимъ свада. а вѣдаитеся съ ними сами“.
Грамата выдана Срезневским у „Древн. пам. р. п. и языка“… бб. 223–225. „Вит. Стар.“ Сапунова: бб: 1, 19, „Русск. Ливовск. акты“ (ў дадатках № 2).
Паводле грамат заключаных з немцамі крыўскімі гарадамі Смаленскам, Вітабскам і Полацкам, — са стараны гэтых апошніх выступае жыхарства пад найменьнем „Русь“, „роуски“, „роусин“. Якой-жа катэгорыі гэта найменьне: дзяржаўнае, племянное, ці адначасова злучае абодвы паняцьці разам? От-жа гэтыя самыя граматы паказуюць