Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Сын

Ды хвораму можна… (Гаворыць на вуха).

Маці

Ды не. Яму горача і млосна зрабілася, дык мы з ложка сьцягнулі, а палажыць ня здужалі.

Сын

Будзьце ласкавы, доктар, памажэце палажыць на ложак. (Кладзе бацьку на ложак).

Доктар
(палажыўшы хворага на ложак).

Што баліць?

Бацька

Ды мне ўжо троху лепш ад радасьці зрабілася, як сын з вамі прыехаў.

Доктар

А ўсё-такі, што баліць?

Бацька

Жывот.

Доктар

Што вы елі?

Бацька

Я нічога ня еў, толькі піў самагонку.

Доктар

Даўно?

Бацька

Учора. І вось, аж да сягоньня пот халодны выступае. Ці не самагон гэта благі, што наскрозь праходзіць? Ох, трудненька!

Доктар

Вы жывот не прастудзілі?

Бацька

А хто яго ведае.

Доктар

А ўспомніце, дзе вы маглі прастудзіць?

Бацька

Можа п‘яны заснуў жыватом уніз на зямлі.