Гэта старонка не была вычытаная
Сын
Ах, выбачайце. (Вышаў).
Доктар
Бывайце здаровы! (Вышаў).
Маці
Шчасьлівенька. Дзякую-ж вам за ўсё.
ЗЬЯВА 6.
Тыя-ж бяз сына і доктара.
Знахарка
Падумаеш, якая навука! Бутэлькі з гарачай вадой. Гэтак і я патраплю.
Маці
Але чаму-ж ты гэтак не зрабіла?
Знахарка
Каб ведала, што з прастуды, дык такога-б гарачага лякарства дала, што аж жывот аблез-бы.
Маці
Дык вось і важна пазнаць хваробу.
Знахарка
Ды што тут пазнаваць, баліць і ўсё тут. А сьвянцоная або намаўляная вада са сьвятымі зёлкамі ад усяго памагаюць. Вось тут маё і памагло.
ЗЬЯВА 7.
Тыя-ж і сын.
Сын
Сьпіць?
Маці
Сьпіць
Сын (ціха).
Гэтулькі сораму праз вас.
Маці
А што я благога зрабіла?