Гэта старонка не была вычытаная
Маці
Дзякую-ж і табе за ўсе турботы.
Знахарка.
Няма за што. Мне абы добрым людзям дапамагчы, і ўсё тут.
Бацька (ачнуўшыся).
Дайце што-небудзь зьесьці.
Маці
Доктар казаў, што ня можна даваць есьці, пакуль ня прыдзе апетыт.
Бацька
А калі ён прыдзе?
Маці
А я ня ведаю. Доктар казаў цябе спытацца.
Бацька
А хто ён, я зусім такога ня знаю.
Знахарка
Трэба пачакаць, можа прыдзе. А то сына спытайцеся, хто гэта такі, можа ён яго знае і прывядзе сюды?
Бацька
У жываце нешта нядобра.
Знахарка
Трэба даць выпіць сьвянцонай солі з попелам, ўсё тут.
Маці
Калі-ж я ня маю.
Знахарка
Я прынясу і дорага не вазьму. (Вышла).
ЗЬЯВА 9.
І тыя-ж без знахаркі.
Бацька
Нешта сьпіна крыху баліць. Прынясі яшчэ гарачых бутэлек штук некалькі, каб не хадзіць лішні раз.