Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

Маці

Вось нейкая нядобрая хвароба. (Вяжа бутэльку да нагі).

Бацька

А калі хвароба добрая бывае?

Маці

А бывае лепшая за гэту.

Бацька

Каб яе немач, ужо ў галаву пашла. Давай на галаву бутэльку.

Маці

Гэта яна ад гарачых бутэлек кідаецца ва ўсе бакі. (Прывязвае да галавы чацьвертую бутэльку). Вось табе і доктар, парадзіў, як з жывата выгнаць, а як зусім прагнаць — не сказаў, і яна, чорт ведае, колькі часу па целе будзе швэндацца.

ЗЬЯВА 12.
Тыя-ж і Сын.

Сын

А-а-а! Чаго-ж вы, тата, усталі з пасьцелі? Што-ж гэта вы так паабвязваліся?

Бацька

Хваробу бутэлькамі ганяю.

Сын

Ну, я зараз еду па лякарства.

Бацька

Ты ня ведаеш, сынку, калі гэта апетыт прыдзе?

Сын

Адкуль-жа я магу ведаць?

Бацька

А доктар табе нічога не казаў?

Сын

Не. Ды адкуль-жа доктар можа ўгадаць? Гэта вы павінны знаць.