Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Сын

Эх, тата, кніжкі чытаюць не дзеля таго, каб нажываць палацы ды нічога не рабіць, а дзеля таго, каб ня мучыцца і жыць палюдзку. Вось вы ня ведаеце таго, колькі вы траціце праз сваю цемнату, шкадуючы капеек. Каб чыталі кніжкі, можа-б не прапівалі столькі і не напіліся-б ды не захварэлі-б. А то маглі і памерці, каб ня я з доктарам. І колькі гіне людзей і жывёлы без сваячасовай дакторскай дапамогі; а на знахароў траціце, якія нічога не папраўляюць, а псуюць справу.

Маці

Ну, але ж сьвянцоным зельлем не пашкодзіш.

Сын

Ваша сьвянцонае зельле, што фіга ў нос, a то яшчэ горш.

Маці

Ідзі, ты, — мой сын, а глупства гаворыш.

ЗЬЯВА 13.
Тыя-ж і Знахарка.

Знахарка

Вось я прынесла гатовага яшчэ і намаўлянага. Выпіце — адразу ўсё разгоніць.

Сын

Што гэта?

Знахарка

Сьвянцоная соль ад жывата, з попелам.

Сын

Дайце сюды! (Адбірае кубак).

Знахарка
(бегае па хаце, не дае).

Заплаці, тады аддам.

Сын

А-а, дык вось хто цемнатой корміцца і людзей на той сьвет адправаджвае? Вон з маёй хаты! (Адабраўшы кубак і злавіўшы знахарку, льле ў рот лякарства). На-ж сама пакаштуй, як смачна. Еж без апэтыту.