Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Знахарка
(адплёўваецца, топае нагамі і пырскаецца).

Ой, матачка найсьвеншая, заступіся! Нячыстая сіла душыць!

Сын

Нічога, гэта сьвянцоная соль з попелам.

Бацька

Ага, мусіць, нясмачна? Дык як-жа я хворы піў-бы? (Сьмяецца).

Маці
(вырывае з рук сына знахарку).

Пакінь, што ты робіш?

Знахарка (вырваўшыся).

Ой, аж у сярэдзіне забалела. (Адплёўваецца).

Бацька

Старая, нясі гарачыя бутэлькі.

Сын
(за руку цягне знахарку вон).

Знахарка
(трымаецца за гаспадыню).

Маці
(трымаецца за бацьку).

Бацька
(трымаецца за стол).

Ой, бутэлькі паб‘юцца!

Усе
(крычаць, хто як можа).

Сын
(разам са сталом цягне ўсіх да дзьвярэй).

Якія лекары, такія і лекі!

Заслона.