Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Мікода

Твая маці, пэўна, пачне праганяць мяне, дык я разьвітаюся і пайду, а тады, зрабіўшы што трэба, улезу праз акно ў твой пакоік і буду прыгатаўляцца спаткаць твайго нежаданага жаніха.

Дачка

Ну?

Мікода

Ты будзь так, як быццам нічога ня ведаеш, а я ўсё зраблю сам. Што нас яднае? Агульныя інтарэсы. Ты рабочы чалавек і я, а твая маці мае на ўсё мяшчанскі погляд і калі ты ня хочаш з ёю павадзіцца, дык трэба хітраваць, — каб і сена было цэла і козы сытыя. Ха-ха-ха. А сьвінога гандляра трэба так правучыць, каб ён назаўсёды перастаў хваліцца грашыма… Вось, ідзе твае маці…

Дачка

Так ты і не расказаў…

Мікода

Як прыедзе жаніх, не паказвайся яму на вочы і сьпяшайся да мяне; схавай мой клумак, там ёсьць патрэбныя рэчы.

Дачка
(хутка кладзе клумак за дзьверы сваёй бакоўкі).

ЗЬЯВА 4

Маці

Ну, дарагі таварыш, прашу вас, каб вы не перашкаджалі маёй дачцы прыняць жаніха. Зразумелі?

Мікода

Адразу. І зраблю павашаму.

Маці

Разумна зробіце для сябе і мне да спадобы.

Мікода

Бывай здарова, Дамініська. Як відаць, нам ня суджана жыць разам. (Цалуе Дамінісі руку і выходзіць).