Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Зыгмусь

Што… мг… як вам сказаць… (У бок). Чорт яго ведае, што ёй адказаць?

Мікода

Мы будзем разам жыць?

Зыгмусь

Ага, так, так, разам жыць.

Мікода

Сьвіней карміць? (Закладае нагой на нагу высака, закурвае папяросу).

Зыгмусь

Фі, якая. (Адварачваецца). А маці так расхваліла.

Мікода

А, скажэце, з сьвіньнямі трэба палюдзку абыходзіцца? (Садзіцца побач).

Зыгмусь

Не, з сьвіньнямі — пасьвінску.

Мікода

(падсоўваючыся бліжэй). А вы сьвіней любіце?

Зыгмусь

Гы-гы. Ну, так, люблю. (Адсоўваецца далей).

Мікода

Дык чаму-ж вы ня з сьвіньнямі жэніцеся?

Зыгмусь

Гы-гы. Ды хто-ж з імі жэніцца?

Мікода (падсоўваючыся).

А каго вы будзеце больш любіць — жонку ці сьвіньню?

Зыгмусь (адсоўваючыся).

Гы-гы. Вы ўсё нейкія сьмешныя пытаньні даецё, аж мне горача зрабілася.

Мікода
(устаў супроць жаніха і спадніцай ганяе ў твар вецер).

Зыгмусь (адвярнуўшыся).

Ой, ня трэба; яшчэ гарачэй зрабілася.