Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

Зыгмусь
(садзіцца і валіцца).

Мікода

Выбачайце, я хацела толькі пыл сьцерці.

Зыгмусь

Можа быць, можа быць. (Садзіцца).

Мікода
(ласкава, з какецтвам, прысеўшы бліжэй).

Вы, такой дзяўчыны, як я ў цэлым сьвеце ня знойдзеце.

Зыгмусь

Можа быць, можа быць.

Мікода

Ох, каб вы ведалі, якая я дзяўчына, у мяне столькі жаноцкага пачуцьця, што вы ні ў аднае дзяўчыны таго ня знойдзеце, што ў мяне.

Зыгмусь

Можа быць, можа быць. (Адсоўваецца).

Мікода

(садзіцца Зыгмусю на калені і, абняўшы за галаву, моцна цісьне).

Зыгмусь

Ой! расьцісьнеш галаву!

Мікода (Пусьціўшы).

Во як я вас кахаю!

Зыгмусь
(Перашоўшы на другое крэсла).

Ну і каханьне, няхай яно згарыць, чуць галаву не расьціснула на яешню. (У бок). Ну, калі гэтак будзе кахаць, дык доўга не нажывеш. Дый мусіць трэба разьвітацца пакуль цэлы, а то скалечыць можа.

Мікода

(падышоўшы да Зыгмуся)! Мой мілы!.. (Б‘е па галаве рукамі).

Зыгмусь
(валіцца з крэсла на падлогу)

Ой! я казаў, што трэба ўцякаць, а то заб‘е.