Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

мяне. (Каб запужаць маці, топае нагамі і істэрычна крычыць). Ой, замуж хачу! Замуж! Ай-ай-ай!

Маці

Ой, што мне рабіць? Можа праўду кажа? (Бегае па хаце, ня ведаючы за што ўзяцца).

ЗЬЯВА 12

Мікода
(ужо зусім перадзеўшыся, як ні ў чым ня бывала, увашоў праз уваходныя дзьверы).

Маці
(кідаецца да Мікоды).

Ой, ратуйце дачку, жаніцеся!

Мікода

Я прышоў па клумак, які забыўся ў вас, а жаніцца я ўжо й ня думаю, бо ня трэба было мяне праганяць.

Дачка

Ой, замуж хачу! (Як-бы ў обмараку).

Маці
(цягне за бурнос ці наогул за вопратку, каб ён шоў да дачкі).

Пашкадуйце яе й мяне!

Мікода

Прамянялі мяне на сьвінара, а потым зьявіцца які-небудзь аўчарнік, дык зноў мяне прагоніце?

Маці

Не, не. Ужо ні за каго, толькі за цябе аддам.

Мікода

Ну, добра, я згаджаюся.

Дачка
(радасна падскоквае да Мікоды і цалуе).

Вось добра, як я рада.

Мікода
(да мацеры).

Толькі-ж ведаеце, я ніякага закону старога не прызнаю, я зраблю шлюб без духавенства, пановаму, як робяць разумныя людзі.