беларускаму народу, катораму не даюць нават тых прадуктаў і адзежы, якія безплатна прысылае для бедных Амэрыка. Пасьля гэтага само напрошваецца запытаньне: — каму і чаму служаць гэтыя духоўныя айцы?
Успомніце родненькія, чаго толькі не вытваралі польскія войска, паны і жандары над вамі і вашай старонкай, калі уцекалі летам 1920 году ад бальшавікоў, яны гвалцілі вашых матак, жанок, сёстраў і дачок, забіралі ад вас апошнюю жывёлу, апошні кавалак хлеба, апошнюю сарочку. Прымушалі вас у гарачую рабочую пару вясьці Бог ведае куды, вашых вяковых угнетацеляў — памешчыкаў і іх дабро. Вы і вашы змучаныя коні падалі на дарозе і уміралі, а паны хахаталі…
Уцекаючы з Беларусі ў сваю Польшчу, якая пачынаецца за рэкамі Бугам і Наравам, яны задаліся мэтаю зраўняць нашу старонку з зямлёю, з гэтае прычыны, яны ня толькі грабілі і забівалі нас, але і палілі. Так спалена імі дзесяткі нашых гарадоў і сотні вёсак са ўсім зжатым і звезеным у гумна збожжам.
Вёска Паўлавічы Ваўкавыскага павету Горадзенскай губ. была адразу падпалена больш чым у дзесяці мейсцах. Жыхары гэтай вёскі вярнуўшыся з Расеі бежанцы, і той хлеб, які спалілі палякі, гэта першы хлеб пота і крыві гэтых нясчасных людзей. Рускія і немцы аставілі ім хоць будынкі, палякі-ж і іх спалілі. Падумайце толькі як быць і як жыпь пры такіх варунках?