Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Годзі! Каб вам рукі паадсыхалі, чортава чэлядзь! Навучыў-жа вас чорт бізунамі працаваць! Ды я-ж вам ня сноп на таку, каб мяне, вось гэтак, малацілі. Калі так, дык, вось-жа, й ажанюся“.

А пан сабе сьмяецца.

— „Вось, — кажа, — й добра! Цяпер на вясельлі хоць сядзець табе й ня можна, затое скакаці будзеш больш…“

Вясёлы быў пан, далібог, вясёлы, эгэ! Ды тольмі пасьля з ім дрэннае здарылося, ня дай Божа а ніводнаму хрышчонаму. Сапраўды, нікому гэткага не пажадаю. Яно, бадай што й жыду ня варта гэткага жадаць. Вось я што думаю…

Гэтак вось Рамана й ажанілі. Прывёз ён маладую жынку да будкі, спачатку ўсё лаяў ды папікаў сваімі бізунамі.

— „Й сама ты, — кажа, — таго ня варта, колькі праз цябе чалавека мурдавалі“.

Прыдзе, бывала, з лесу і зараз пачне яе з хаты выганяць:

— „Йдзі сабе! Ня трэба мне бабы ў будцы! Каб і духу твайго ня было! Ня люблю, — кажа, — калі ў мяне баба ў хаце сьпіць. Дух, — кажа, — нядобры.“

Эгэ!

Але-ж пасьля — нічога, прытрываўся. Аксана, бывала, хату падмяце й вышмаруе чысьценька, судзе паразстаўляе: блішчыць усё, навет на сэрцы весела. Раман бачыць: добрая баба — патросі й прывык. Дый ня толькі прывык, хлопча, а й любіць пачаў яе, далібог, ня зводжу! Вось якая справа з Раманам выйшла. Як прыгледзеўся добра да бабы, пасьля і кажа:

— „Вось дзякуй пану, да дабра мяне давёў. Ды й я-ж такі неразумны быў чалавек: сколькі бізуноў