кою, яна яму ўсё й скажа: як цёмны бор у непагоду шуміць і як вецер зьвініць у пустом сьцяпу па бур‘яне, і як сухая травінка шэпча на высокай казацкай магіле.
Не, хлопча, не пачуць ужо вам, як мае быць, музыку! Езьдзяць цяпер сюды ўсялякіе людзі, такіе, што не ў адным Палесьсі бывалі, але і ў іншых мясцох, і па ўсёй Украіне: і ў Чыгірыне, і ў Палтаві, і ў Кіеве, і ў Чаркасах. Кажуць, зьвяліся ўжо бандурыстые, ня чуваць іх ўжо па кірмашох і рынках. У мяне яшчэ на сьцяне ў хаце старая бандура вісіць. Навучыў мяне йграць на ёй Апанас, а ад мяне ніхто ігры не пераняў. Як я памру — а ўжо гэта скора, — дык, мусі, нідзе ўжо на шырокім сьвеце ня чутно будзе як зьвініць бандура. Вось яно што!
Й засьпяваў Апанас ціхім голасам песьню. Голас быў у Апанаса ня моцны ды сумны, — проста, бывала, аж у сэрцо льецца. А песьню, хлопча, казак мусі сам для пана выдумаў. Ня чуў я яе ніколі больш і калі, пасьля, бывала, да Апанаса прыстану, каб засьпяваў, — ён усё не згаджаўся.
— „Для каго, — кажа, — тая песьня сьпявалася, таго ўжо няма на сьвеце“.
Ў тэй песьні казак пану ўсю праўду сказаў, што з панам будзе і пан плача, навет сьлёзы ў пана цякуць па вусох, а такі ні слова мусі з песьні не зразумеў.
— Ох, ня помню я гэтай песьні, помню толькі трошкі.
Сьпяваў казак пра пана, пра Івана:
Ой пане, ой Іване!.. |