Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная
I.

Лес шумеў…

Ў гэтым лесе заўсёды быў шум — роўны, працяжны, як одгук далёкага звону, спакойны і смутны, як ціхая песьня бяз слоў, як няясны ўспамін аб мінулым. У ём заўсёды быў шум, таму што гэта быў стары, гушчарны бор, якога не чапада яшчэ піла й сякера ляснога гандляра. Высокіе, сталетніе хвоі, чырвонакорые й магутные стаялі сумнаю грамадою, шчыльна стуліўшыся ўгары зялёнымі вяршынамі. На сподзе было ціха, пахло смалою; праз рудую посьцілку хваёвых голак, якімі была ўсыпана зямля, прабілася яркая папараць, раскошна стаяўшая пярэстаю ворсаю зусім нярухома, не варухаючы а ніводным лісточкам. У сырых куточках цягнуліся высокіе зялёные травы: белая кашка схілялася цяжкімі галаўкамі, та-як-бы стомленая. А ўгары бяз конца, а ні на момэнт ня сьціхаючы, цягнуў лясны шум, быццам сумные подыхі старога бору.

Але цяпер гэтые подыхі рабіліся ўсе глыбейшые і мацнейшые. Я ехаў лясною сьцежкаю, і хаця неба мне й ня відаць было, але па тым, як хмурнеў лес, я пачуваў, што над ім ціха паднімаецца цяжкая хмара. Час быў ня раньні. Паміж дрэвам дзе-ня-дзе прабіваўся яшчэ косы прамень захаду, але ў гушчарах распаўзаўся ўжо імглісты змрок, Пад вечар зьбіраліся грымоты.

На сягодня трэ‘ было ўжо пакінуць навет думку аб паляваньні: добра было-б толькі дастацца да гры-