Казаком далёка, а татарам блізка. Ды ўжо і Жылін сабраўся з апошняю сілай, падхапіў рукою калодку, бяжыць да казакоў, а сам сябе ня помніць, хрысьціцца, крычыць:
— Браточкі! браточкі! браточкі…
Казакоў чалавек пятнаццаць было.
Спалохаліся татары, — не даяжджаючы, пачалі затрымлівацца. І падбег Жылін да казакоў.
Абкружылі яго казакі, пытаюцца: хто ён, што за чалавек, адкуль? А Жылін сам сябе ня помніць, плача і прыгаварвае:
— Браточкі, браточкі!
Выбеглі салдаты, абступілі Жыліна — хто яму хлеба, хто кашы, хто гарэлкі; хто шынелём прыкрывае, хто калодку разьбівае.
Пазналі яго афіцэры, павязьлі ў крэпасьць. Уцешыліся салдаты, таварышы сабраліся да Жыліна.
Расказаў Жылін, як з ім уся справа была, і кажа:
— Вось і дамоў зьезьдзіў, ажаніўся! Не ужо, відаць, ня лёс мой.
І застаўся служыць на Каўказе. Кастыліна толькі яшчэ праз месяц выкупілі за пяць тысяч. Ледзь жывога прывязьлі.
ЕРМАК.
У часы цара Івана Васілевіча Грознага былі багатыя купцы Строганавы, і жылі яны ў Пэрмі, на рацэ Каме. Дачуліся яны, што на