Калоды для пчол робяць з самага слабога і гнілога дзерава: самыя лепшыя вульлі бываюць з гнілое лазіны. Чаму гэта? — таму, што праз гнілую калоду праходзіць паветра і для пчол у гэткай калодзе паветра лягчэйшае.
Чаму дошкі крывяцца?
Таму што няроўна сохнуць. Калі прыставіць гнілую дошку адным бокам да печы, дык вада, выйдзе, і дзерава сьціснецца з гэтага боку і пацягне за сабою другі бок; 2 сырому боку сьціснуцца нельга, таму што ў ім вада, — і ўся дошка пагнецца.
Дзеля таго, каб ня крывіліся падлогі, іх рэжуць з сухіх дошчак на кавалакі і кавалкі гэтыя выварваюць у кіпні. Калі з іх вада ўся выкіпіць, іх клеяць, і яны ўжо ня крывяцца (паркет).
РОЗНАЯ ЗЬВЯЗКА ЧАСТАК
Чаму падушкі пад вазы вырэзваюць і калодкі да колаў точаць ня з дуба, а з бярозы?
Падушкі і калодкі патрэбны моцныя, а дуб не даражэйшы за бярозу.
Таму, што дуб колецца ўдоўж, а бяроза не расколецца, а ўся змачаліцца.
Таму, што дуб хоць шчыльней зьвязаны, як бяроза, але зьвязаны так, што расходзіцца ўдоўж, а бяроза не расходзіцца.
Чаму колы і палазы гнуць з дуба і берасту, а ня гнуць з бярозы і ліпы?
Таму, што дуб і бераст, калі іх распараць