Разагрэеца ў адным месцы паветра — паднімаецца, а на яго месца пойдзе паветра халаднейшае — зробіцца вецер. Хто гэта зрабіў? — Сонца.
Паднімуцца вобалакі, пачнуць сходзіцца і расходзіцца — ударыць маланка. Хто зрабіў гэты агонь? — Сонца.
Вырастуць травы, жыта, фрукты, дрэвы, пад‘ядуць жывёлы, накормяцца людзі, зьбяруць корму і апалу на зіму, збудуюць сабе людзі хаты, зробяць чугункі, месты. Хто ўсё падрыхтаваў? — Сонца.
Чалавек будаваў сабе хату. З чаго ён яе зрабіў? — з бярвёнаў. Бярвёны высечаны з дрэваў. Дрэвы вырасьціла сонца.
Паліцца печ дрывамі. Хто выгадаваў дровы? — Сонца.
Есьць чалавек хлеб, бульбу. Хто вырасьціў? — Сонца.
Есьць чалавек мяса. Хто выкарміў жывёлы, птушкі? — Травы. А травы вырасьціла сонца.
Чалавек будуе каменны дом з цэглаў і вапны. Вапна і цэглы апалены дрывамі. Дровы загатовіла сонца.
Усё, што людзям патрэбна, што ідзе проста на карысьць, усё гэта загатаўляецца сонцам, і ўва ўсё йдзе шмат сонечнае цяплыні. Таму і патрэбен усім хлеб, што яго расьціла сонца, і што ў ім шмат сонечнае цяплыні. Хлеб грэе таго, хто яго есьць.
Таму і патрэбны дровы і бярвёны, што ў іх шмат цяплыні. Хто закупіць дроў на зіму, той закупіць сонечнае цяплыні, і зімою, калі захоча,