дзяліць. Асёл разьдзяліў пароўні на тры часьці і кажа: „ну, цяпер бярэце!“ Леў раззлаваўся, зьеў Асла і загадаў Лісіцы перадзяліць. Лісіца ўсё сабрала ў адзін ворах, а сабе крышачку зусім пакінула. Леў паглядзеў і кажа; „ну, разумпіца! Хто ж цябе навучыў гэтак добра дзяліць?“
Яна кажа: „а з Аслом, дык што было?“
МУЖЫК і ВАДЗЯНІК.
Мужык упусьціў сякеру ў раку, з бяды сеў на беразе і пачаў плакаць.
Вадзянік пачуў, пашкадаваў мужыка, вынес яму з ракі залатую сякеру і кажа: „твая гэта сякера?“
Мужык кажа; „не, не мая.“
Вадзянік вынес другую — сярэбраную сякеру.
Мужык ізноў кажа: „не мая сякера.“
Тады Вадзянік вынес запраўдную.
Мужык кажа: „вось гэта мая сякера.“
Вадзянік падарыў Мужыку ўсе тры сякеры за яго праўду.
Дома Мужык паказаў таварышом сякеры і расказаў, што з ім было.
Вось адзін мужык задумаў тое самае зрабіць: пайшоў да ракі, зумысьля кінуў сваю сякеру ў ваду, сеў на беразе і заплакаў.
Вадзянік вынес залатую сякеру і спытаўся: „твая гэта сякера?“
Мужык уцешыўся і закрычаў: „мая, мая!“
Вадзянік ня даў яму залатое сякеры і яго ўласнае назад не аддаў — за яго няпраўду.