БОГ ПРАЎДУ БАЧЫЦЬ, ДЫ НЯ ХУТКА СКАЖА.
У месьце Уладзімеры жыў малады купец Аксёнаў. У яго былі дзьве крамы і дом.
Аксёнаў быў русы, кучаравы, харошы і першы весяльчак і пясьняр. За маладых гадоў Аксёнаў шмат піў і калі напіваўся — буяніў, але з таго часу, як ажаніўся, ён кінуў піць, і толькі калі-не-калі гэта здаралася з ім.
Раз летам Аксёнаў паехаў у Ніжні на кірмаш. Калі ён пачаў разьвітвацца з дружынаю, дык жонка сказала, яму:
— Іван Дзімітравіч, ня едзь ты цяпер, я аб табе блага сьніла.
Аксёнаў пасьмяяўся і сказаў:
— Ты ўсё баішся, каб я не загуляў на кірмашы?
Жонка сказала:
— Ня ведаю сама, чаго баюся, а так блага сьніла, — сьніла, быццам ты прыходзіш з места, зьняў шапку, а гляджу: галава ў цябе ўся сівая.
— Аксёнаў: засьмяяўся:
— Ну, гэта на заработак. Глядзі, як растаргуюся, дык дарагіх гасьцінцаў прывязу.
І ён разьвітаўся з дружынаю і паехаў.
На палове дарогі зьехаўся ён з знаёмым купцом і з ім разам спыніўся начаваць. Яны напіліся гарбаты разам і ляглі спаць у двух пакоях побач. Аксёнаў ня любіў доўга спаць; ён прачхнуўся сярод ночы і каб лягчэй было халадком ехаць, збудзіў хурмана і загадаў запрагаць. Пасьля выйшаў у чорную хату, разьлічыўся з гаспадаром і паехаў.
Ад‘ехаўшы вярстоў сорак, ён ізноў спыніўся карміць коні, адпачы ў усенях на заезным двары