Старонка:Літоўска-Беларуская дзяржава ў пачатку XVI сталецьця.pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

ныя пасады аддаваліся ў гэтай краіне мясцовым зямляўласьнікам. Пакуль ня быў выдадзены агульнадзяржаўны кодэкс, гэта значыцца Статут (1529), суд адбываўся тут паводле мясцовага няпісанага права і законаў, як, напрыклад, судоўнік Казімера (1468), якія адзначаліся ад нормаў, што існавалі ў рэшце краін. Як і рэшта краін, і гэта галоўная краіна Літоўска-Беларускае дзяржавы мела свой земскі прывілей, інакш кажучы — грамату, якая зацьвердзіла яе правы і вольнасьці. Гэта быў гарадэльскі прывілей 1413 году; яго пацьвярджалі ўсе вялікія князі ня гледзячы на тое, што быў складзены агульназемскі прывілей 1447 году, які неаднакроць пацьвярджалі і дадавалі. Літоўцы цанілі гарадэльскі прывілей, бо ён даваў ім некаторыя важныя політычныя перавагі, якіх ня мелі іншыя зямляўласьнікі, напрыклад, першыя месцы ў "лавіцы" гаспадарскае "рады" (паводле прывілею гэтыя месцы павінны былі аддавацца каталіком, а ня схізматыкам).

Дзяржаўна-праўнае палажэньне іншых зямель азначалася ў іх земскіх прывілеях, якія пачаў выдаваць гэтым землям яшчэ Вітаўт, а пасьля пацьвярджалі іх і пашыралі наступнікі Вітаўта. З гэтых прывілеяў відаць, што, хаця ж гэтыя землі і ня былі больш княствамі, паасобнымі дзяржавамі, але, ўсё-ж-ткі, яны захавалі шмат рысаў з свайго політычнага мінулага. Перш за ўсё непарушана захаваліся ранейшыя межы зямель, і насяленьне іх лічылася падданымі вялікага князя Літоўскага ад месца свайго жыцьця. Вайсковую службу яны адбывалі ў мясцовых „заставах", ці гарнізонах, а ў часе агульнае мобілізацыі выходзілі на вайну дружынамі на чале з намесьнікамі ваяводы свае зямлі. Судзіліся яны ў мясцовых трыбуналах. У Літоўскую зямлю на суд да гаспадара — вялікага князя — езьдзілі толькі тады, калі на гэта была ўзаемная згода тых, хто судзіўся. Некаторыя землі, — Полацкая, Віцебская і Жамойцкая, прымалі да сябе добраахвотна галоўных кіраўнікоў —намесьнікаў-ваявод і нават старасту (у Жамойці). Права гэтае было спадчынай мінулага памянёных краін, калі яны былі паасобнымі княствамі і прымалі да сябе князёў. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтага права, а таксама дзеля таго, каб выдаваць мясцовыя законы ды адпраўляць вышэйшы суд, у краінах зьбіраліся мясцовыя соймы або вечы, на якіх былі прысутны тутэйшыя князі, баяры, жыхары гарадоў. На ўсе мясцовыя адміністрацыйныя пасады звычайна прызначалі тутэйшых зямляўласьнікаў; з іх-жа складаліся рады пры галоўных кіраўнікох зямель; рады гэтыя замянілі князёўскія думы.

Удзельныя княствы таксама мелі ўнутраную аўтономію, у васобе князёў яны мелі мясцовых гаспадароў, якія, застаючыся васаламі вялікага князя, самаўладна кіравалі сваімі княствамі, — адпраўлялі ў сваіх княствах суд, давалі баярам, цэрквам і манастыром землі і людзей, звальнялі ад падаткаў і павіннасьцяй на сваю карысьць, аслабанялі ад падсуднасьці сваім намесьнікам і цівунам і г. д. У ўрадавай дзейнасьці гэтых мясцовых гаспадароў прымалі ўдзел і тутэйшыя баяры, якія займалі розныя пасады ва ўдзельных княствах і складалі думу, або раду ўдзельных князёў.

Увесь гэты конглёмэрат зямель і княстваў зьвязвала і ўзмацоў вала ўлада вялікага князя. У Літве ня вызначыўся пэўны парадак перайманьня „стала“. У XIV сталецьці гэты стол замяшчалі са згоды найбольш магутных і ўплывовых князёў з роду Гэдыміна, пры падтрыманьні літоўскага баярства. З пачатку ХѴ сталецьця ўтварылі абіральныя соймы, на якіх бывалі прысутны князі і вяльможныя літоўскія баяры, або паны, як сталі іх празываць, бяручы прыклад з Польшчы. Гэты парадак выклікаў нездаваленьне сярод князёў і баяр іншых