Старонка:Літоўска-Беларуская дзяржава ў пачатку XVI сталецьця.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

зямель Літоўска-Беларускае дзяржавы, якое неаднакроць пераходзіла ў адкрытыя паўстаньні і міжсобіцы, напрыклад, - пасьля сьмерці Вітаўта (1430), ці ў часе абраньня на вялікае князяваньне Казімера, сына Ягайлы (1440). З гэтае прычыны пад канец XV сталецьця пачынаюць прымаць удзел у вабраньні вялікіх князёў ужо і "старшыя" князі і баяры з іншых зямель.

Асновай матар'яльнае магутнасьці вялікага князя былі яго "домены" або гаспадарскія маёнткі. У склад іх раней за ўсё увашлі радавыя маёнткі тых дынастый, з якіх паходзілі вялікія князі. Гэтыя радавыя маёнткі павялічваліся за кошт маёнткаў, якія былі адабраны ад іншых літоўскіх князёў і атрыманы ў спадчыну ад князёў беларускіх і украінскіх. У гэтых маёнтках вялікія князі мелі ўласную гаспадарку; тут знаходзіліся іх двары і палацы, інакш кажучы — сельска-гаспадарчыя сядзібы, разам з чэлядзьдзю, скацінай, інвентаром і рознымі запасамі. Тут жылі загаднікі вялікага князя, розных найменьняў (намесьнікі, цівуны, пазьней - старасты-дзяржаўцы, прыставы, прыказьнікі і г. д.), якія высылалі дворную чэлядзь і аколішнае сялянства на працу — на поле, на сенажаці, у лясы, у гароды, сады, на рэчкі і азёры; гэтыя-ж самыя загаднікі зьбіралі і ахоўвалі ці прадавалі за грошы земляробскія продукты, прыплод ад скаціны, здабычу з лясоў. Але, апроч уласнае гаспадаркі, вялікі князь меў прыбытак ад сваіх маёнткаў, абкладаючы натуральнымі грашовымі паборамі тых земляробаў, прамыслоўцаў, гандляроў і рамесьнікаў, якія жылі ў гэтых маёнтках. Прыбыткі з гэтых маёнткаў ішлі на ўтрыманьне самога вялікага князя, яго сям'і і двара; гэтыя ж прыбыткі ішлі, галоўным чынам, і на дзяржаўныя патрэбы. Урэшце, вялікі князь меў ад сваіх доменаў і тую яшчэ карысьць, што ўтрымліваў на іх мноства вайскоўцаў-баяр і слуг рознага стану, якія трымалі пад гаспадаром землі ў гэтых доменах на розных умовах — "до воли господарское", "до живота", "на вечность". Гэтая ваенная сіла рабіла вялікага князя магутным. Яна была падпарадкавана загадам ня толькі вялікага князя, але і ўсіх буйных зямляўласьнікаў, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасьці ад вялікага князя. Зьнявольваньне народнае масы было ўсеагульным ня толькі ў гаспадарскіх маёнтках, але таксама ў князёўскіх і панскіх. Сялянства было цалком падпарадкавана вялікаму князю, князём, паном і баярам, і ня прымала ніякага ўдзелу ў політычным жыцьці краіны; яна пасыўна выконвала загады вялікага князя і яго ўраднікаў — намесьнікаў, цівунаў, прыказьнікаў, прыставоў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесятнікаў і г. д. Толькі ў доменах вялікага князя і ў некаторых мясцовасьцях, а пaiменна у падняпроўскіх і задзьвінскіх валасьцёх, тутэйшае прамысловае сялянства, якое плаціла значную дань вялікаму князю, карысталася адносна большай воляй і самастойнасьцю.

Імі кіравалі абраныя старцы, якія ня толькі раскладалі дань і падаткі, але і судзілі сялян. Апроч таго, адносна большую волю і самастойнасьць мела гандлёва-прамысловае насельніцтва такіх буйных гандлёва-прамысловых цэнтраў, як Вільня, Полацак, Віцебск, Смаленскі Кіеў. "Местичи“ гэтых гарадоў прымалі ўдзел у мясцовых народных сходах, соймах або вечах, у вырашэньні ўсялякіх пытаньняў што да політычнага жыцьця краін, мелі адносіны да судоўніцтва і г. д. У кіраваньні дзяржавай вялікі князь карыстаў з дапамогі і супрацоўніцтва, галоўным чынам, уласьніцкае арыстократыі — князёў і паноў Літоўскае зямлі, якія і абіралі яго на вялікае князяваньне. Ён прызначаў іх на розныя пасады або ўрады як у цэнтры, гэтак і на мясцох, — на пасады ваяводы, старасты, ці намесьніка; надаваў розныя прыдворныя