Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

Нявестка, (супакоіваючы, заплакаўшэеся дзіцё).

Над дзіцём ня мелі жалю.

Сьлепая, (сама да сябе).

Што тут творуцца за дзівы?
Божэ ты мой літасьцівы!

Стогнуць, плачуць і рагочуць.
Што ім трэба, чаго хочуць?

Старэц, (вышаў незаметна і стаў ля грушы, як стуль забіралі Сама. Увесь абвешаны па жэбрачаму торбамі: стаіць апёршыся абедзьвюмя рукамі на кію. Загаварыў глуха, панура, і тады толькі зьвярнуў на сябе ўвагу).

З грудзей вырві сваё сэрцэ, —
Зіму, лета сушы ў печцэ;

А як высахне, смалою
Зьлі жывою сэрца тое, —

Патпалі тады лучынкай,
Каб гарэла без упынку,

Як пажар гарэў сягоньня, —
І ідзі ў сьвет, як с паходняй:

Праўды йдзі так з ім шукаці…
Ты ня нойдзеш.

Дзяўчынка і хлопчык, (выбегаючы і чэпляючыся за вар’ятку, каторая усё снуе то сюды, то туды з галавешкай у руках і вянком на галаве).

Маці, маці!
Дзе наш тата, дзе наш тата?