Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная


2-я русалка.

Мы тут пелі сабе,
А на сьцежку ўзбрыў ён.

3-я русалка.

Не яму пуціну
Ў гэтай пушчы найці.

Усе тры, (разам).

Пушча наша для нас —
Яе нашы пуці.

2-я русалка.

А каб пэўна было,
Пашукаць трэба нам

Усе тры, (разам).

Пашукаць, паглядзець
Там і тут, тут і там!

(Разбегаюцца).

1-я русалка, (па хвілі варочаючыся).

Ха-ха-ха! блудзе ўсё, —
Разгледае кусткі;
З рук і ног кроў цячэ,
Сумны, бледны такі.

3-я русалка, (выбегаючы).

Ха-ха-ха! блудзе ўсё.
То аб пень, то аб лом.
І на неба глядзіць,
Як-бы там яго дом.

2-я русалка, (выбегае).

Ха-ха-ха! блудзе ўсё.
С сучкоў знакі кладзе.