выхад у літаратуры, каб гэтым памсьціцца за яго сьмерць і паставіць помнік на яго забытую, разбураную ўжо магілку.
Пачаў пісаць пераходзячы з невялічкіх допісаў на нарысы, фэльётоны, малюнкі, абразкі — і гэтак да першага апавяданьня. Быў корэспондэнтам „Белорусской деревни“, „Зьвязды“, „Савецкай Беларусі“, „Красноармейской правды“.
У 1926 гаду вышаў зборнік яго апавяданьняў „Стрэл начны ў лесе“. У 1928 г. ў „Маладняку“ друкавалася яго вялікая аповесьць „У іхным доме“. Цяпер рыхтуе да друку роман „Сын“ — з эпохі рэволюцыі 1905 г.
Творы Мурашкі задуманы і напісаны заўсёды цікава. У іх часам ёсьць пэўны элемэнт прыгодніцтва. Стыль вобразны і дынамічны. Часам шкодзіць ня зусім схаваная ідэолёгічная тэндэнцыя і ўхіл у падкрэсьліваньне эфэктаў. Галоўныя яго тэмы — змаганьне з клясавым ворагам, услаўленьне працоўнага чалавека, барацьбіта за соцыяльнае вызваленьне, а з другога боку — аналіз псыхолёгіі „былых людзей“, унутраное эміграцыі, выяўленьне прычын, якія вядуць да моральнага раскладу слабых адзінак з савецкіх працаўнікоў.
Мікола Нікановіч. Нарадзіўся 2 (15) красавіка 1902 г. ў в. Клёнік, Смалявіцкага раёну, на Меншчыне. Бацькі — бедныя сяляне. Бацька ў 1910 г застрэліўся, пакінуўшы вялікую сям‘ю, У 1920 г. Мікола Нікановіч браў актыўны ўдзел у змаганьн з палякамі. Потым настаўнічаў на вёсцы.