Аднак-жа, вобразнасьць і наогул мастацкія сродкі ў яго даволі звычайныя, дзеля нашага часу — троху ўжо трафарэтныя і перастарэлыя. Ён піша:
Закрылася сонейка вэлюмам з ружаў… |
Алесь Салагуб. Нарадзіўся 5 кастрычніка 1906 г. ў в. Зарудзічы, Маладзечынскага павету, на Віленшчыне. У 1915 г. ўцякаў з бацькамі ад вайны. Пажылі нейкі час у Ратамцы пад Менскам. Потым, не зварачаючы ўвагі ні на кулі, ні на газы, вярнуліся ў родную вёску, дзе бачылі ўсе жахі імпэрыялістычнае вайны, перажылі окупацыю нямецкую і польскую.
У 1922 г. Салагуб паступіў у III клясу Віленскае беларускае гімназіі. Скончыў гімназію ў 1927 г. Польская поліцыя часта адрывала яго ад кніжак і кідала ў вастрог.
Першага траўня 1924 году ў вёску Зарудзічы налятае поліцыя і арыштоўвае Салагуба пад закідам, што ён у сваім павеце і ў Смаргонях раскідаў комуністычную „бібулу“.
У дэфэнзыве спачатку дапытваліся досыць ласкава і запрапанавалі зрабіцца провокатарам. Але гэтая пропозыцыя так яго перапалохала, што ён расплакаўся. Тады дэфэнзыўшчык ударыў яго пад бараду так, што ён і слова вымавіць ня мог. Нічога яны ад яго не даведаліся. Потым, завеўшы ў падвал, білі па вушах, у грудзі і зусім няпрытомнага пры-