VI. ВЕРШАВАНАЯ ПОЭЗІЯ СУЧАСНЫХ
МАЛАДНЯКОЎЦАЎ
У сучасным складзе Маладняка шмат поэтаў, але большасьць іх або яшчэ ня зусім аформіліся, або яшчэ толькі пачынаюць аформляцца.
Спаміж іх ёсьць таварышы, якія друкуюцца з 1923-24 г. г., значыцца, ад пачатку існаваньня Маладняка. Да гэтае групы належаць т. т. Трус, Якімовіч, Падабед, Бобрык.
З 1925 г. друкуюць вершы Бандарына, Вішнеўская, Пфляумбаум, Звонак, Туміловіч, Маракоў, Моркаўка, Плаўнік, Фамін, Шушкевіч, Лявонны, Маркава, Вечар, Гаўрук, Хведаровіч, Ал. Вясковы (Пальчэўскі) і інш.
З 1926 г. друкуецца Хадыка (адразу выпусьціў зборнік „Суніцы“).
У 1926—27 г. г. зьяўляецца шэраг маладых іменьняў у філіяльных выданьнях Маладняка, як Броўка, Хадкевіч, Ананьнеў, Люгоўскі, Катановіч, Прыбыткоўскі, Таўбін і інш.
Апрача таго, у сучасным складзе Маладняка трэба адзначыць вядомага поэту-нашаніўца Янука Журбу (Івашын) і прадстаўніка Беларусі пад польскай окупацыяй Алеся Салагуба, які піша вершы