З пералічаных поэтаў большыя надзеі можна пакладаць на Маракова, Вечара і Фаміна.
Потым можна назваць групу аўтараў, якія пішуць даволі добрыя вершы, даўно аформіліся, але поступ у разьвіцьці свае поэтычнае творчасьці выяўляюць параўнальна ня вельмі значны. Гэта — Якімовіч, Падабед, Бобрык, Туміловіч, Звонак, Вішнеўская, Пфляумбаум, а часткова і Хадыка. З іх поэта Звонак спрабаваў свае сілы ў мастацкай прозе і зрабіў гэта з пэўным посьпехам. З гэтае групы Бобрык, Звонак, Вішнеўская, Пфляумбаум лішне часта пяюць аб тым, што яны не паддадуцца суму.
Таксама пераходзяць на прозу, і добра робяць, Відук, Гаўрук і інш.
Слаба афармляюцца Лявонны, Маркава, Прыбыткоўскі, Броўка. З іх асаблівыя надзеі можна пакладаць на Маркаву.
Як поэта-перакладчык вызначаецца Гаўрук. Ён даў шэраг вершаваных перакладаў з заходня-эўропэйскіх поэтаў.
Яшчэ трэба зазначыць, што ў поэтаў філіяльных выданьняў больш непасрэднасьці пачуцьця, больш народнасьці і блізкасьці да мас, чым у некаторых старэйшых сяброў сучаснага Маладняка.
Сярэдні маладняковец піша цяпер вершы лепшыя, чым пісаў сярэдні нашанівец. Часам трэба прост дзівіцца, наколькі добра валадае вершавальнаю тэхнікаю маладняковец — вучань тэхнікуму ці малады вясковы настаўнік. Гота — знак росту бела-