буюць свае сілы ў мастацкай прозе і поэты: Вечар, Відук, Гаўрук, Звонак.
З 1927 г. зьяўляюцца новыя іменьні, галоўным чынам, у філіяльных выданьнях Маладняка: Баранаў, Гараўскі, Мікуліч, Губарэвіч, Васілеўская, Шутко, Гушчар (Жыткевіч), Кавалёў і інш.
З 1928 г. ў „Вясьне“ друкуецца Хв. Явар. У тэй-жа „Вясьне“ пераходзіць на прозу Верас. Апрача таго, выключна на беларускую мову пераходзіць былы сябра расійскага літаратурнага аб‘яднаньня „Звенья“ Гольдбэрг і дае шэраг мастацкіх нарысаў і некалькі новэль (друк. у „Зьвязьдзе“).
Асабліва трэба падкрэсьліць, што шмат хто з пералічаных аўтараў прышоў у беларускую літаратуру праз селькорства, некаторыя-ж таварышы пачалі пісаць, служачы ў Чырвонай арміі, і цяпер яшчэ шмат хто з іх абмяжоўваецца кароценькімі мастацкімі нарысамі, абразкамі, невялічкімі апавяданьнямі. Але ёсьць спаміж сучасных маладнякоўцаў і такія аўтары, што ад чырвонаармейскіх корэспондэнцый дайшлі да аповесьцяй і романаў, як тав. Мурашка.
Романы пішуць: Ліманоўскі, Мурашка, Нікановіч; аповесьці і вялікія апавяданьні пішуць гэтыя-ж таварышы і Гародня, Відук, Лынькоў і інш. Некаторыя аўтары маюць ужо напісаныя, але яшчэ недрукаваныя аповесьці.
Галоўныя тэмы ў творчасьці маладнякоўцаў сучаснага складу — зарысоўкі грамадзянскае вайны,