Старонка праверана
Прышоў да іх Мук, надзеў іх на ногі і сарваў сваю бараду. Убачыў тут кароль, што перад ім стаіць Мук.
А Мук кажа яму:
— Ты мяне прагнаў, дык заставайся-ж, цяпер назаўсёды з аслінымі вушамі і доўгім носам. Няхай з цябе ўвесь народ смяецца.
Сказаў так Мук, павярнуўся тры разы на абцасах і паляцеў.
А кароль застаўся з носам, і сыны яго засталіся з носам, і дочкі яго засталіся з носам, і міністры засталіся з носам, з носам і доўгімі аслінымі вушамі.