Хочацца сэрцайку ласкі ні той, —
Хочацца спогадзі панне другой…
Тэкля, Аршулька; Ганулька малжонкі,
Шлюбныя носяць на пальцах пярсьценкі:
Моліцца панна да уласнай патронкі:
— Панна сьвятая; ты небо умалі,
Вернаго друга мне у жыцці пашлі! —
Потым усьміхнецца прыгожа… Каму?
Ведама, — пэуне, яму аднаму…
Рожы цьвітуць на бялюсінькім твары;
Што-ж тут за цуд і чые ж гэта чары?
Прауду сказаць?… — Вінаваты гусары,
Ну, хоць ні усе, дык прынамсі адзін
Панні прычынай маркотных гадзін.
Статны, прыгожы. — праудзівы жаунер, —
Гляне — як сокал! Які ж кавалер!
Майстар на жарты які, на хіхоты.
Як удаецца у шабунькі, у залеты,
Лесткі пушчаць, навучыся у яго ты!
Як ен часамі умее глядзець;
У танцу які! — ні пазволе сядзець!
Ручку як сьцісьне, на вухо шапне
Слоуцо такое, што й сэрцо замрэ!
Шкода, нідоуга яны пастаялі…
Толькі тры дні усяго балявалі
Гэтта, у дварэ, і паехалі далей.
Рушылі у Вязьму, а стуль пад Маскву.
Чуіць паненка, мауляу, на яву.
Як прад ад‘ездам ен цяжка уздыхау;
Помніць — навекі аб ей прысягау,
Як ад‘ежджаючы, бачыць, скланіуся…
Прауда-ж? Ці помніць? Ці можа забыўся?
Любіць? Ні любіць?… У другую улюбіуся?
Можа удавау закаханне на жарт?
Трэба аб гэтым спытацца у карт!