Прауда, што адвэнт, і грэх варажба,
Што-ж — калі гоніць у сухоты журба!
Бог міласэрдны ніхай выбачае…
Панна Эмілья у красэлко сядае,
Талью картуе, шэсць карт выкладае,
Семая карта кладзецца: пад ніз.
Хітры пасьянс пачынае: „Маркіз“.
— Любіць? ні любіць? Любіу? ні любіу?…
Верным астауся?… Ці верным ні быу? —
Шэпчэ паненка. Пасьянс збунтавауся…
Дзе ж той чырвовы кароль падзевауся?
Мусіць ні любіць!… не, гэты ні удауся!,
Іншы спрабую цяпер разлажыць —…
Час памаленьку бяжыць ды бяжыць.
Поунач прайшла. У дварэ пятухі
Раз прапеялі с-пад цеплай страхі.
Крайчыкам месяц, з-за туч выглядае.
Панна Эмілья варожб ні кідае,
Новы, хітрэйшы пасьянс раскладае:
Любіць, ні любіць, любіу, ашукау.
Верным астауся, ці ім ні бывау?
Рыпнулі дзьверы… І вось на парог…
Панначка — зірк! — гэта ж ен, далі Бог!
Палец да губ прылажыу, усьміхнуўся,
Дзьверы прымкнуу за сабой, азірнуўся
Панна чакала, каб я ды-й вярнууся?
Ціха на пальчыках к ей падыйшоў
Дзеуча адразу ні знойдзе і слоў.
Потым зьдзіуленне крыху адыйшло.
— „Скуль пан узяуся і што прывяло? —“
Гэтак пытае. Урода асанны.
Сам, як ягнятко, ласкавы, рахманы.
— Жыць ні магу без каханае панны!
Мусіць нігдзе ні спаткаю такой…
Дай ты мне шчасьце, вярні мой спакой! —