— Пан ні даеш мне с чаго выбіраць,
Я ні хачу ні судзіць, ні караць!
Як-жа так раптам… ці ж можна, скажэце?
То ж ні гульня, а мы с панам ні дзеці, —…
Трэба падумаць яшчэ, паглядзеці —…
Панна Эмілія, мне ні пярэч!
Хіба ні любіш?… — Ні панская рэч!
Пану да гэтаго дзела німа,
Ведаю думкі свае я сама.
Можа-б любіла, каб гэтак ні ягліу,
Так ні пужау і з адказам ні нагліу,
Быў да паненак ні гэтак павадліу,
Можа-б тагды і пайшла… А цяпер?! —
Панна збляднела, мауляу бы папер;
Хочэ сказаць і баіцца сказаць,
Вочкі спусьціла, павекі дрыжаць…
Той жа гусар, як смала прычапіуся,
Ручку цалуе і с крэсла усхапіуся,
Зноу на каленях у ног апыніуся.
— Слонейко, — просіць, — кажы, ні чакай:
У пекло мне судзіш, ці разам у рай?
Любіш - ні любіш, шкадуеш, ці не, —
Дай жа спакою, ні мучай мяне! —
Сэрцо паненскае, ведама, з воску,
Возьмем мы место, ці зьвернемся у веску.
Толькі-б агоньчык і зараз-жа сьлезку,
Ясную сьлезку на вочко пашле.
Хоча ні хоча ды й скажэ «але.»
Гэтак і с паннай Эмільяй было.
Нешта ад сэрца к грудзям падыйшо,
Потым у горле клубком перасело,
Бытцам-бы выскачыць сэрцо хацело;
З вочак сьлязінка скацілась нісьмела,
Сьледам другія сьпешаюць ісьці…
— Люблю, — кажа панна: — люблю… адпусьці!