Як надарыцца мінута,
Што ад працы адарвуся,
І жыццевая атрута
Ні пячэць, і прахаплюся,
Дык цябе, мой Родны Краю,
Шчырай думкай аблятаю.
Ты нішчасны і убогі,
Ты бяздольны і забіты,
Ты без шляху, без дарогі,
Ты абдзерты і прапіты,
Подлай здрадаю праданы.
Ты ні свой, — дауно забраны.
Меу вялікія клейноды,
Быу і моцны і багаты.
— Задзіуляліся народы —
А дазнауся горкай страты.
Сохнеш, вянеш, — вокам кіну,
Аж здаецца, што загінуу…
А як сонейко устане
І прыемна усьміхнецца,
Па палетках, на кургане
І па весцы разьліецца,
Як паводка, Родны Краю,
Над цябе тагды ні маю…
Ты квяцісты, залацісты,
І прыгожы, і аздобны,
Ты лясісты, каласісты.
— Можа, рай табе падобны —
Колькі ж моцы маеш скрытай,
Колькі сілы неспажытай!
Ты паустанеш, працавіты,
Гаратнічы, невымоуны,
Шчасьця, долі прагавіты,
Мой сланэчны, мой чароуны!
Будзе час, пабачаць сьведкі,
Хоць ні мы, дык нашы дзеткі.
|