Хай ні льюцца дажджы цемна-хмарныя
Над зьмярцьвелаю пашаю.
Хай пачнуцца гады хлебадарныя
Над зямелькаю нашаю.
Хай красуецца жытам, пшаніцаю,
Каласочкамі цяжкімі,
Хай узмацуецца Боскай правіцаю
І Усетворчымі ласкамі.
Хай асьвеціцца прауды навукаю
І братэрскаю згодаю,
Хай зьнівечацца крыуда з прынукаю
За яе загародаю,
Хай узьлятаець хвала яе племяні,
Упякненаго цнотамі,
Хай шыбаець над скаламі з крэмяню,
Над арлінымі узьлетамі.
|