Гэта старонка была вычытаная
Можа б, ты і памер і загінуу,
Каб ні вешчая мова Бояна.
Хто ж быу добры, яе хоць пакінуу?
Як жа так, што яшчэ ні забрана?
Бо што бачылі госьцікі-гэрцы
І зямлю, і лясы, і кілімы, —
Усе забралі. А мову у сэрцы,
У сваім сэрцы хавалі-нясьлі мы.
Дык шануй, Беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!
|}