У любы маеі дый косы ільняныя й вочкі нябескія,
Губкі вішневыя;
І шчочкі ружовыя, шыйка і ручкі, як бель лебядзіная, —
Грудкі пуховыя;
І голас у любай, як у лесі зьвінючай, бліскучай крынічанькі
Сьпевы адвечныя:
А усьмешка каханай — у зяленым аксаміце луга мурожнаго
Пэрлы сланэчныя;
Ідзець каралеунаю добрай, ласкаваю, роунай паходкаю,
Ціха ступаючы,
Зауседы усьміхаецца думцэ захованай, у сэрцы мілосную
Песьню сьпеваючы;
Вяночкі, што вечара, у рэчку спушчаючы кажэ: „Плывіце вы
Разам з вадзіцаю!
Скажэце каханаму станем прад Богам мы параю шлюбнаю,
Хоцьбы з грамніцамі.“
А гэтак далекая! Так яно, зорачка захаду ранняя,
Будзе і станецца.
Над нашым каханняйкам людзі ні сільныя, леты ні уластныя —
Хай-жа мінаюцца.
|