Я бачыу: Сын Яго стаяу
На пушчы і маліуся;
І словы у гневі прамауляу,
А твар сьлязьмі абліуся.
— «Ах, дай мне, Ойчэ, моцных слоу!
Маланак слоу, палючых,
Бо кроу мая сачыцца зноу
Із ранаў тых балючых…
Дзівіся, Пане, слабы Я,
Саусім ні маю сілы:
Гарыць, баліць душа мая, —
О дай жа моцы, Мілы!
Паглянь: паусюдах с краю у край
Рабунак, глуз пануюць,
І льецца сьмех тых чорных зграй,
І усе з зямлей раунуюць.
Зірні: дзе пекнасьць тая, што
Надау нам, Міласьцівы?
Тваіх правоу трымае хто,
Братэрства, згоды хцівы?
Схініся к нам Ты і абач:
З гадзінай горш жывецца,
Цяжэе боль, мацнее плач,
Галоу усе болі гнецца.
Паслухай ноччу, у дзень, Сьвяты,
Скажы маучаці звонам, —
І колькі жальб пачуеш Ты!
Зямля азвецца стогнам…
Узглянь: навокал чорны сьвет,
Прыцьмено прауды слонцо,
Надзеі у людзях болей нет, —
Пашлі-ж ім Абаронца!
Ах, дай мне, Божэ, гэткіх слоу,
|