Старонка:Матчын дар (1918).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

Жыцце.


Жывець спакойна вол пад тым ярмом сваім,
Намуляу карк. Мазолі, скрозь мазолі!
Падкінуць сена жмут — яму й таго даволі,
І льос мізэрны свой ні назаве благім.

Цярпліва зносіць ен нівыгады жыцця:
Ніхай яго часамі злаюць, ліха,
Хай сьвішчэ страшны біч, — пакорліва і ціха
Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця.

Жыві-ж, спакойна, вол, хадзі у сваім ярме,
Цягай плугі і лій свой пот на пана,
Хаця ні ведаеш, якая рэч пашана.
На што яна табе? Сьляпому добра у цьме,
Лягчэй ісьці яму дарогаю жабрачай…

А ты — жывелау цар? Ці ж ты жывеш іначай?!..