Цябе спаткаў, і сам ні знаю,
Ад сэрца шчыраго кажу,
Якую, дзеуча, думку маю
І сьпеу аб тым які злажу.
Здаецца, нешта ускаланула
У душы маей ты ніузнарок,
Былога струны закранула, —
Зьвіняць ледзь чутна аддалек.
Ці-ж будзе час, што нам спаткацца
Яшчэ раз здарыцца калі,
І струны сэрца разбрымяцца
У тыя песьні, што былі?
Ніхто ні скажэ! Толькі знаю
І ні утаюся ад цябе:
Ніхай цябе я ні спаткаю, —
Пакінеш сьлед ты па сабе.
І у час, калі, гадзінай шарай,
Сярод безлюдздзя, пустаты,
Нуда абляжэць чорнай хмарай,
Праменнем сонца будзеш ты!
|