Ліюцца нашы песьні
Гарою — даліной:
Як рэкі на прадвесьні
Удаць рвуцца грамадой…
Ліюцца нашы сьлёзы,
А сэрца шчэміць боль:
Гэй — гэй! Гэй — гэй!
Гэй песьні аж з нашых поль!
Як небам сінім хмары
Лятуць праз родны край;
Як думкі і як мары
У жоўталісты гай…
Балючая малітва
І сэрца чысты сон:
Гэй — гэй! Гэй — гэй!
Гэй з песьняй прад музы трон!
|