ДЗЯЎЧЫНКА І ГУЛЬБА.
Плывець ручаінка Стужачкай зялёнай, — Гуляе дзяўчынка Ў хустачцы чырвонай.
Плывець даліночкай Водная дарожка, — Плача маці з дочкай: Пасьлізнулась ножка.
Паплыла як стужка Рэчка ўдалечыну, — Гойдае дачушку Сьлёзная дзяўчына.
З рэчкі страх зьявіўся, Стогне ў моры маўка, — Дзяцюк ажаніўся, Дзяўчо ўжо русалка.