Гэта старонка была вычытаная
У першай палове XVI сталецьця у Вільні зьяўляецца і першая правільна організаваная школа, якую адчыніў літвін Абрагам Кульва (1539); хутка, аднак, Кульва прымушаны быў пакінуць сваё пачынаньне, і школы, паводле тыпу заходня-эўропейскіх, адчыняюцца ў значным ліку ўжо толькі ў другой палове XVI сталецьця.
Такім чынам, Вільня ў першай палове XVI сталецьця перажывала надзвычайна вялікае ажыўленьне. Места прымае канчатковую і пэўную організацыю; гандаль і прамысловасьць растуць; вырастаюць організацыі мяшчанства—цэхі; урэшце, як вынік усяго гэтага, ажыўленьне інтэлектуальнага жыцьця і духоўных запытаньняў жыхарства як мяшчанскага, гэтак і іншых станаў, якія жылі ў Вільні.