Менский ку апатреню тежаров местких“. Просьба места была задаволена, аднак ужо з болей ясным вызначэньнем граніц. ״А так мы з ласки нашое гасподарское чынечы то па чоломбите подданых нашых мещан менских... тые все пляцы и кгрунты в месте и около места з давных часов им ку месту належачые, покол(ь) границы тых кгрунтов их зашли и которые им через комисаров продков нашых прысужоны суть, то есть, бор, пущу, кгрунты и сеножати крупецкие, водле листов суду комисарского, за речкою крупком, почавшы от речки крупца у верху реки свислочы аж до ржавца, под пущу качынскую и до земли каноницкое, а от земли каноницкое по дорогу тарасовскую и болото шырокое и иншые всякие кгрунты около того места нашого: розробки, заросли, пропашы и сеножати, што однокольвек им здавна и теперь належыт пры подданых нашых мещанех менских есмо зоставили“[1].
Апрача гэтага месту была надана яшчэ некалькі даходных крыніц. Як і ва ўсіх іншых местах, Менску дарована была права ״мети важницу и капницу, и весь воск там жо стопленый печатью их мають знаменитовати, и с того вжытки ку посполитому доброму мають ховати“.
Менская вага, якая існуе і дагэтуль, была ў тыя часы вельмі патрэбнай; старажытныя гандляры не маглі пахваліцца сваёй сумейнасьцю, і, пры пераходзе тавару з адных рук у другія, тавары звычайна важыліся на мескай важніцы. Даход з гэтай вагі ״важнее“, які да дараваньня майдэборскага права йшоў на карысьць намесьніка дзяржауцы, цяпер быу пярэдан месту.
Тое самое было і з капніцай. Фальшаваньне воску было звычайнай зьявай яшчэ ў больш старыя часы[2]. Яно захавалася і ў XV і XVI в. Каб забясьпечыць добрую якасьць воску, яго звычайна тапілі ў мескай капніцы, вылівалі ў пэўныя формы, і ставілі мескую пячатку, як фабрычнае кляймо. За гэтыя паслугі места брала некаторую суму грошай, што было крыніцай яго даходаў.
Для тэй жа мэты забясьпечаньня правільнасьці меры, места мела ״бочку мерную и медницу с знаменем местским“, плата за карыстаньне якімі йшла на пажытак места.
Прывілеем 1499 г. было дарована права пабудаваць ратуш ״пад каторым жо будуць мети крамницу и клетки хлебные и камору пастрыгальную». Даход з іх таксама павінен быў ісьці на карысьць места.
Для павялічэньня мескага пажытку дазволена было ״млын збудовати на местцу подобном, на раце на Свислочы". У Менску, па Сьвіслачы, ўжо быў млын, але гаспадар пакінуў яго за сабою. Права на збудаваньне млыну, аднак, ня было зьдзейсьнена на працягу ўсяго XVI ст. У 1592 г. прывілей, выданы Менску, сьведчыць, што мяшчане менскія ״мають такое позволенье, же вольно им млын на реце на свислочы на погожом местцу збудовати, а они за недостатком своим и до сего часу тому досыць учынити не могут״. Цяпер, у 1592 г. мяшчане просяць аб дазваленьні ім збудаваць млын ў іншым месцы, а, іменна, ״на речце переспе, которая идеть с комарова болота у Свислоч реку, став заняти и млын збудовати“ і апроч таго ״другий млын паперный тудеж мучный на кгрунте местском также заняти и властным накладом их збудавати"[3].