та аддана было ў арэнду за 250 коп грошай[1], ў 1491 г. было аддана на тры гады за ״трыста коп грошай и 6 без осми грошей[2]. У 1498 г. было аддана ў арэнду за 200 коп грошай ў год, у 1501 г. за 300 коп, у 1504 за 200 коп, ў 1509 г. за 300 коп грошай, у 1525 г. за 450 коп грошай, ў 1532 по 550 коп грошай у год, у 1553 г. за 1500 коп грошай на год, у 1560 г, таксама за 1500 коп грошай у год.[3]
Значная сума мытных грошай, якія зьбіраліся з тавараў, што праходзілі праз Менск, сьведчыць аб жывым гандлю ўсходніх краін з захадам. Гэты гандаль ажыўляў места Менск і спрыяў яго разьвіцьцю. Аднак, м. Менск ня было у пачатку XVI в. значным пасяленьнем ў параўнаньні з іншымі местамі Літоўска-Беларускай дзяржавы. Па раскладу вайсковай павіннасьці ля 1513 г. Менск выстаўляе толькі 10 коняй, у той час, як Навагрудак і Ваўкавыск павінны даваць па 20 коняй, Бельск 50 коняй, Берасьцё 150, а Вільня 500 коняй[4]. Такія ж прыблізна адносіны былі і ў тым выпадку, калі вайсковая павіннасьць замянялася грашовым падаткам. Менск плаціў за звальненьне ад вайсковай службы 10 коп грошай, Навагрудак 20 коп, Берасьцье 100 коп[5]. Такім чынам, у пачатку XVI ст. Менск быў невялічкім местам і быў меншым за Навагрудак, Ваўкавыск, Ліду і іншыя месты Беларусі, калі грунтавацца на гэтых параўнаўчых даных сярэбшчыны і вайсковай сілы гэтых мест. Некаторая супярэчнасьць маецца аднак у тым, што Менск плаціў кожны год агульны плат з усяго места ў колькасьці 60 коп грошай, Навагрудак 50 залатых угорскіх[6], а Ваўкавыск 30 залатых[7]. У канцы XV і ў пачатку XVI стал. на Менску цяжка адбіліся войны паміж Літоўска-Беларускай дзяржавай і княствам Маскоўскім. Хоць вайсковыя падзеі не дакаціліся да тэрыторыі Менска, але яны зьнішчылі той гандаль, які йшоў праз Менск, прыпыніўшы гандлёвыя зносіны з Масквою і адарваўшы ад Літоўскага княства цэлы шэраг ўсходніх краін, якія праз Менск вялі гандлёвыя зносіны з захадам. Яскрава гэта відаць ў зьніжэньні мытных збораў. Ваенныя справы аднак і ажыўляюць Менск, бо ў часе вайны гаспадар з панамі радаю часта бывае ў Менску, прызначае сэсіі сваіх судоў, і ў Менск да гаспадара прыяжджаюць многія асобы, якія маюць тыя ці іншыя справы да гаспадара і шукаюць іх вырашэньня. Так ужо ў 1502 г. вялікі князь Аляксандар з панамі радаю быў у Менску і хоць, напэўна, кароткі час, але вырашыў там некаторыя справы[8]. У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт вырашае цэлы шэраг судовых спраў у Менску; пры гэтым былі наступныя паны-рада: "Воевода Троцкий пан Миколай Миколаевич, Маршалок Земский, староста Городенский, пан Ян Юрьевич; пан Троцкий, староста Жомоитский, пан Станислав Янович; воевода Новгородский, маршалок, князь Иван Львович Глинский; маршалок, наместник Волковыйский и Кричовский, пан Ян Янович Юрьевича, и иные панове рада“[9].
Вялікае значэньне для ажыўленьня м. Менску мела дараваньне Майдэборскага права. 14 сакавіка 1409 г .[10] Менск атрымаў прывілей на Майдэборскае права, нават раней чымся м. Навагрудак, ня гле-
- ↑ В. Пичета. Аграрная реформа т. 1. ст. 77.
- ↑ Акты Литовско-Русского государства № 49.
- ↑ Довнар Запольский. Государст. хозяйство дядаткі, ст. XVI -XXVI.
- ↑ Акты Литов.-Руск. государства № 134.
- ↑ Ibidem № 135.
- ↑ Собр. древн. грамот Мин. губ. № 3.
- ↑ А. 3. Р. т. II. ст. 13.
- ↑ Р. И. Б. т. XX, ст 96.
- ↑ Ibidem ст 567.
- ↑ Р. И. Б. т. XXVII, ст. 739