ДУЖАСЦЬ
Гады міналі… Крокам спорным краіна йшла да перамог; мы будавалі ў явах зорных вышыні фабрык і дамоў.
І насупор дажджу і ветру вялі прасторныя шляхі цераз балоты, цераз нетры, цераз пяскі пустынь сухіх.
Знішчаючы тугу і здраду чужынскіх дум, варожых дзей, мы падымалі барыкады, каб вораг не прайшоў нідзе.
І скрозь — на ўсіх пясках пустыні, на стромах рэк, на скалах гор —