МІНУЛАЕ І СУЧАСНАСЦЬ
ПЕСНЯ
Янку Купалу
Я памятаю ноч: Маўклівая дарога вілася, вузкая, у цемры, як змяя; абапал пышныя дубы стаялі строга, а мы ішлі — мае таварышы і я.
У нас была тады напружная работа: увесь вялікі дзень мы пілавалі лес; закончылі; пайшлі; і нейкая самота за намі рушылася і пайшла услед.
Такімі мы тады вярталіся дадому: маўклівыя,