Гэта старонка не была вычытаная
Свабодна да цябе імкнецца:
Няма яшчэ такіх кайданаў,
Каб закаваць людское сэрца.
Дык сустрэнь, любы,
Прыгарні, любы,
Мяне маладую,
Бо ніхто-ж мяне,
Адзінокае,
Не шкадуе.
3. песня французскіх жакаў
Не шумі ты, вецер,
У лістах вярбы,
Дай паслухаць сыну
Гэту песню-быль…
Як у замку пышным
Баляваў барон,
Прыязджалі госці
З чатырох старон,
Сенешалы гналі
На прыгон сялян,
Рабавалі хаты,
Неслі госцям дань.
Не шумі-ж ты, вецер,
У лістах вярбы,
Дай паслухаць сыну
Гэту песню-быль…